Дашкевічу і Лобаву прад'яўлена абвінавачванне ў "злосным хуліганстве"?
Пра гэта паведамляе расійская "Новая газета".
Актывістам руху "Малады фронт" Зміцеру Дашкевічу і Эдуарду Лобаву прад'яўлена абвінавачванне ў злосным хуліганстве. Артыкул прадугледжвае да 10 гадоў зняволення.
У беларускіх СМІ падцверджання абвінавачвання пакуль няма. Паводле праваабарончага цэнтру "Вясна", Дашкевічу і Лобаву абвінавачанне не было прад'яўлена, але іх знаходжанне пад арыштам працягнута яшчэ на 10 сутак.
Паводле версіі следства, Дашкевіч, Лазар і Лобаў з хуліганскіх памкненняў беспадстаўна і наўмысна, кулакамі і металічным абцугамі збілі двух грамадзян.
Адвакат Дашкевіча Павал Сапелка распавёў, што "Двое пацярпелых, на выгляд прыкладна гадоў дваццаці пяці, растлумачылі, што падышлі да хлопцаў і адначасова спыталі закурыць. На што ў адказ адзін атрымаў удар кулаком "у вобласць жывата" (прамая цытата), а іншага стукнулі металічным абцугом"
Са слоў Дашкевіча, усё выглядала інакш, і гэта на яго з таварышамі напалі пяцёра правакатараў, пасля чаго актывістаў "Маладога фронту" затрымала міліцыя, якая імгненна падаспела.