Дажджы і навальніцы працягнуцца ў Беларусі і ў суботу (відэа)
У Гомельскай вобласці заўтра будзе да 27 цяпла.
У суботу, 23 траўня, у Беларусі працягнуцца кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Уначы ападкі прагназуюцца пераважна на Гомельшчыне, раніцай і ўдзень — па большай частцы тэрыторыі нашай краіны.
Вецер будзе пераменных напрамкаў, 4-9 метраў за секунду, з парывамі да 14 метраў.
Што да тэмпературы паветра, дык у начныя гадзіны чакаецца 2-9 цяпла (у Гомельскай вобласці — да 14, а на паўночным захадзе магчымыя замаразкі), у дзённыя — 15-21 градус вышэй за нуль, на Гомельшчыне да 27 цяпла.
Прагноз надвор'я на бліжэйшыя дні гл. тут.
Здымак з архіву.