Дэпардзьё падтрымаў падатак на дармаедства ў Беларусі

Французскі акцёр Жэрар Дэпардзьё падтрымаў увядзенне падатку на дармаедства ў Беларусі. Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю тэлеканалу "Беларусь 1", якое паказалі ўвечары 26 ліпеня.

"У Лукашэнкі з пэўнага моманту гэтыя людзі павінны плаціць штраф за тое, што яны не працуюць. І гэта выдатна", — цытуе РБК словы Дэпардзьё.

Актор наведваў Беларусь на пачатку мінулага тыдня. Сярод іншага ён ездзіў у рэзідэнцыю Аляксандра Лукашэнкі ў Астрашыцкім Гарадку пад Мінскам. Там кіраўнік Беларусі паказваў французу, як правільна касіць траву ручной касой.

Нагадаем, што так званы "падатак на дармаедства" ўведзены дэкрэтам Лукашэнкі і падтрыманы беларускімі законатворцамі.

Фота: прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі