Дэпартаваны з Беларусі расійскі апазіцыянер асуджаны ў Маскве на год калоніі

Дэпартаваны з Беларусі расійскі апазіцыянер асуджаны ў Маскве на год калоніі

Дэпартаваны з Беларусі расійскі апазіцыянер 22-гадовы Мікіта Чырцоў асуджаны ў Маскве на год калоніі агульнага рэжыму. Такое рашэнне ў пятніцу прыняў Цвярскі раённы суд. Чырцова прызналі вінаватым у прымяненні гвалту, які не меў небяспекі для здароўя, у дачыненні прадстаўніка ўлады. 27 ліпеня малады чалавек удзельнічаў у няўзгодненай з уладамі вулічнай акцыі ў расійскай сталіцы і ў нейкі момант штурхануў у грудзі паліцэйскага Юрыя Міхаленку. Мікіта Чырцоў заявіў у судзе, што не меў намеру нанесці траўму сілавіку, але суддзя аднеслася да гэтых яго слоў крытычна. Сам паліцэйскі сказаў, што фізічнага болю ён не адчуў, інфармуе "Новая газета".

Як вядома, абвінавачанне патрабавала адправіць апазіцыянера за краты на большы тэрмін — на 3 гады і 6 месяцаў.

Крымінальную справу ў дачыненні Чырцова распачалі ў канцы жніўня. Расійскага апазіцыянера, які быў у вышуку, затрымалі ў Мінску 28 жніўня, праз два дні яго дэпартавалі ў Расію і на 10 гадоў забаранілі ўезд у нашу краіну. Цікава, што па вяртанні ў Маскву Мікіту Чырцова не затрымлівалі. Толькі ў пачатку верасня суд арыштаваў яго на два месяцы.

Таксама 6 снежня Цвярскі суд Масквы аштрафаваў на 120 тысяч рублёў (больш за 1800 долараў) Паўла Новікава, якога таксама прызналі вінаватым у гвалце да паліцэйскага. Таксама сёння Кунцаўскі суд расійскай сталіцы прысудзіў тры гады ўмоўна Ягору Жукаву, яшчэ аднаму фігуранту "маскоўскай справы", абвінавачанаму ў закліках да экстрэмізму ў інтэрнэце.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі