Дэпутат Марзалюк прапануе прадаваць ежу ў Паўночную Карэю

Ігар Марзалюк

Ігар Марзалюк / БЕЛТА

Беларусь можа прадаваць у Паўночную Карэю прадукцыю сельскай гаспадаркі. Такую прапанову выказаў дэпутат Палаты прадстаўнікоў, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук, доктар гістарычных навук Ігар Марзалюк у інтэрв'ю БЕЛТА.

"Мы, калі казаць пра наш аграрны сектар, усё астатняе, можам многае прапанаваць КНДР, чаго ў іх няма", — заявіў Марзалюк.

Потым ён згадаў прапанову Лукашэнкі "сябраваць на траіх" — Расія, Беларусь і КНДР. Па словах Марзалюка, Паўночная Карэя — "яшчэ адна сфера прыцягнення беларускіх магчымасцяў: аграрных, тэхналагічных і шэрагу іншых, якія мы на вельмі выгаднай аснове можам прапанаваць КНДР. Думаю, ім таксама ёсць што прапанаваць".

Таксама Марзалюк заявіў, што пра КНДР ёсць вельмі шмат палітычных міфаў. На яго думку, краіна з такімі ваеннымі тэхналогіямі нібыта не можа быць "прымітыўным каменным запаведнікам", якім яе малююць. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі