Дэвід Меркель: "Спачатку вызваліце Казуліна"
Прызначаны ў сакавіку намеснік дзяржсакратара ЗША па пытаннях Еўропы і Еўразіі Дэвід Меркель распавёў Еўрарадыё, што Амерыка не збіраецца далей скарачаць штат амбасады ў нашай краіне і па-ранейшаму чакае ад беларускіх уладаў вызвалення Аляксандра Казуліна. На думку палітыка, нічога не можа ізаляваць Беларусь болей, чым працяг палітычных пераследаў у краіне.
ЕРБ: Спадар Меркель, пасля прызначэння на пасаду намесніка дзяржсакратара ЗША Вы ўжо паспелі наведаць Малдову. Ці збіраецеся Вы ў Беларусь?
Дэвід Меркель: Я сапраўды наведаў Малдову, а затым і Украіну, але на цяперашні момант у мяне няма планаў паехаць у Беларусь.
ЕРБ: Як бы Вы апісалі цяперашні стан амерыканска-беларускіх адносінаў, у час, калі амбасадар ЗША ўсё яшчэ знаходзіцца па-за межамі Беларусі, а беларускі ўрад патрабуе яшчэ болей скараціць штат дыппрадстаўніцтва?
Дэвід Меркель: Як памятаеце, улады напачатку запатрабавалі скараціць штат нашай амбасады да 17, і мы гэта зрабілі. Але затым яны беспадстаўна і неабаснавана запатрабавалі яшчэ большага скарачэння - да 5 або 6 асобаў. Мы не выканалі гэтае патрабаванне, лічым яго непажаданым і ўпэўненыя, што правільным першым крокам было б вяртанне нашай амбасадаркі ў Мінск.
ЕРБ: Наколькі адсутнасць амбасадаркі ЗША ў Мінску шкодзіць дачыненням паміж нашымі краінамі?
Дэвід Меркель: Канешне ж, гэта не прыносіць карысці. Мы лічым, што можна было б мець нашмат болей рэгулярны дыялог, калі б наша амбасадарка там прысутнічала. Мы прынялі дадатковыя меры - у тым ліку сустрэчы тут у Брусэлі на ўзроўні амбасадараў ... але канешне, мы ўспрымаем як непажаданую просьбу скараціць штат амбасады да 5 асобаў і хочам , каб нашая амбасада працавала на належным узроўні.
ЕРБ: Ці змянілася стаўленне ЗША адносна санкцыяў супраць беларускіх прадпрыемстваў? Ці плануецца дадаваць нейкія новыя прадпрыемствы ў спіс, калі беларускія ўлады не выкажуць жадання супрацоўнічаць і працягнуць дзейнічаць так, як зараз?
Дэвід Меркель: Санкцыі звязаныя з сітуацыяй у галіне правоў чалавека і дэмакратыі ў Беларусі. Беларусы ведаюць, што трэба зрабіць, каб змяніць сітуацыю ў лепшы бок: выпусціць Аляксандра Казуліна і зрабіць канкрэтныя крокі па паляпшэння сітуацыі з правамі чалавека.
Калі гэта адбудзецца, мы зможам весці дыялог на болей высокім узроўні.
Зараз улады паставілі дадатковую перашкоду на гэтым шляху дзеяннямі, якія былі прынятыя супраць нашай амбасады.
Аднак любыя санкцыі будуць прымацца перш за ўсё ў адказ на агульную сітуацыю з дэмакратыяй і правамі чалавека.
ЕРБ: Як у такім разе ацэньваюцца амерыканскім урадам разгон дэманстрантаў падчас акцыі 25 сакавіка і арышты тэхнікі на кватэрах незалежных журналістаў, якія за гэтым паследавалі?
Дэвід Меркель: Вяртаючыся да пытанняў санкцый, важна падкрэсліць, што як толькі беларусы зробяць канкрэтныя крокі - выпусцяць Казуліна і зробяць іншыя пазітыўныя крокі па дэмакратызацыі, на якія яны пагадзіліся, - тады і мы прадпрымем крокі па зняццю санкцый.
Канешне ж, мы занепакоеныя тым, як выкарыстоўвалася сіла падчас падзеяў 25 сакавіка. Гвалтоўны разгон натоўпу ў сакавіку, запужванне, а таксама скарачэнне штату нашай амбасады - я б сказаў, што гэта дадатковыя дзеянні ўладаў, якія могуць запатрабаваць адказу.
ЕРБ: Сярод крокаў , якія беларускія ўлады маглі б зрабіць, каб паказаць гатоўнасць да дыялогу, - правядзенне свабодных парламенцкіх выбараў у верасні. Што беларускі бок павінны зрабіць, каб паказаць, што яны рыхтуюцца болей дэмакратычна?
Дэвід Меркель: Улады запрасілі назіральнікаў ад АБСЕ на гэтыя выбары, але гэта можа быць пустым жэстам, калі не будуць выкананыя фундаментальныя ўмовы. Нам трэба быць пэўнымі, што перадвыбарнае асяроддзе будзе спрыяць канкурэнцыі, што партыі змогуць поўнасцю ўдзельнічаць у выбарах і фармаванні выбарчых камісій, а незалежныя медыі змогуць свабодна асвятляць выбары.
ЕРБ: Якія далейшыя меры будуць прадпрымаць ЗША і іх партнеры, каб пераканаць беларускі ўрад, што трэба ісці менавіта ў такім накірунку? Некаторыя нядаўнія крокі - такія як абмежаванне ўдзелу Беларусі ў радзе Еўраатлантычнага партнёрства - могуць, на думку экспертаў, прывесці да далейшай ізаляцыі краіны. Ці будуць такія меры прадпрымацца і надалей?
Дэвід Меркель: Беларусь ізалююць не нашыя меры, а дзеянні прэзідэнта Лукашэнкі. Гэта трэба вельмі ясна разумець. Беларускія ўлады ведаюць, што трэба зрабіць, каб дазволіць насельніцтву поўнасцю скарыстацца перавагамі сваіх геаграфічных і культурных сувязяў з Еўропай. Я думаю, што ЗША вельмі добра працуюць у гэтай сферы з Еўразвязам. Мы ўспрынялі заяву славенскага старшынства ЕС па Беларусі і рашэнне працягнуць санкцыі па замарозцы актываў і візавай забароне для беларускіх чыноўнікаў як два вельмі пазітыўных крокі. Яны паказваюць, што ЗША і ЕС разам настойваюць на зменах у Беларусі.