Для арэндадаўцаў кватэр і гаражоў плануюць павысіць падаткі
З 2024 года беларусам давядзецца больш плаціць дзяржаве
У Беларусі плануюць павысіць падаткі для тых, хто здае ў арэнду жыллё і гаражы. Змены на 2024 год пазначаны ў праекце зменаў Падатковага кодэкса і датычацца фізічных асоб.
Колькі за здачу пакоя?
За здачу аднаго пакоя ўлады хочуць браць 47 рублёў падатку (пакуль гэта 43,9 рубля). У абласных гарадах плануецца павышэнне з 41,2 рублёў да 44 рублёў.
У 16 гарадах падатак хочуць павысіць з 27 рублёў да 29 рублёў. Такая стаўка для Баранавічаў, Бабруйска, Барысава, Жлобіна, Жодзіна, Ліды, Мазыра, Маладзечна, Наваполацка, Оршы, Пінска, Полацка, Рэчыцы, Светлагорска, Слуцка і Салігорска.
Калі жыллё знаходзіцца ў іншых гарадах абласнога, раённага падпарадкавання і пасёлках гарадскога тыпу, то пакуль падатак складае 19,8 рубля. Павялічыць яго хочуць да 21 рубля. У іншых населеных пунктах павышэнне плануецца з 14,2 рублёў да 15 рублёў.
А калі здаваць гараж?
За здачу жалезабетоннага або цаглянага гаража арэндадаўца ў Менску пакуль плаціць 18,2 рубля падатку. У 2024 годзе за гэта хочуць браць 20 рублёў. У абласных цэнтрах плануецца павелічэнне з 15,6 рублёў да 17 рублёў.
У Менску падатак за здачу аднаго жалезабетоннага або цаглянага гаража маюць намер павысіць у 2024 годзе да 20 рублёў (цяпер — 18,2 рубля), у абласных цэнтрах — да 17 рублёў (цяпер — 15,6 рубля). Для групы 16 гарадоў, якія пазначаны вышэй, у праекце паказана павелічэнне з 10 рублёў да 11 рублёў.
Змены заўважылі журналісты "Зеркала".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.