Для палітзняволенай маці пяцярых дзяцей пракурор просіць 5 гадоў калоніі
Пяць гадоў калоніі запрасіў пракурор для Вольгі Залатар, палітзняволенай і маці пяцярых дзяцей з Ждановіч, пішуць праваабаронцы "Вясны".
29 лістапада ў судзе прайшлі спрэчкі бакоў. Вольгу просяць прызнаць вінаватай па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання), ч. 1 і ч. 2 арт. 342 (арганізацыя і навучанне дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак), ч. 1 арт. 16 ч. 1 арт. 342 (дапамога ў арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак).
Нагодай для абвінавачання стварэнне і адміістраванне тэлеграм-чатаў "Ждановічы сёння", "Ждановичи 2020 — клуб любителей песен Цоя". Іх прызналі экстрэмісцкімі праз сем месяцаў пасля затрымання палітзняволенай.
Вольга не прызнае віну ні па адным артыкуле.
Жанчыну затрымалі 18 сакавіка ў Мінску, калі яна адвозіла сваю дзесяцігадовую дачку ў музычную школу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.