Для пераходу мяжы загружай праграму. Як "палітычны" беларус пераехаў у ЗША
Беларус эміграваў у ЗША
У гэтай гісторыі няма пераходу мяжы тунелямі ці праз пустыню ў кампаніі суровых мексіканскіх праваднікоў. Гэтыя дарогі былі не для Яўгена (імя змененае), бо ён вырашыў пераехаць з Беларусі ў ЗША з жонкай і трыма дзецьмі.
Пра тое, колькі каштавалі білеты на іншы канец свету, што сям'я рабіла на мексіканскай мяжы, як уладкоўвалася ў новым жыцці — і ці апраўдалі Штаты іх чаканне, Яўген расказвае Еўрарадыё.
15 тысяч долараў за білеты і гатэлі
У 2020 годзе Яўген пратэставаў супраць фальсіфікацыі выбараў, удзельнічаў у шэсцях і дваровых сходах. У 2023 годзе на яго завялі крымінальную справу за данаты, выклікалі ў КДБ, прымусілі "ахвяраваць" буйную суму дабрачыннай арганізацыі.
— Я заплаціў у некалькі разоў больш, чым заданаціў у 2020 годзе. Дзякуй богу, мяне адпусцілі, справу закрылі, але на працы прымусілі напісаць заяву на звальненне па пагадненні бакоў. Тады я і жонка вырашылі, што заставацца тут і жыць у вечным страху пры гэтай уладзе нельга — трэба з'язджаць.
Да звальнення Яўген кіраваў падраздзяленнем у Беларускім энергетычным прадпрыемстве. Заставацца ў краіне мужчына палічыў небяспечным для сябе і сваёй сям'і. Разам з жонкай ён пачаў збіраць грошы і дакументы. І абдумваць, куды мае сэнс пераехаць.
— Спачатку думалі пра Польшчу, але выбралі варыянт з ЗША — там жыве мая сястра. Яна і ўгаварыла нас на пераезд за акіян. Цяжкасці мяне не палохалі, наадварот, прымусілі ісці насустрач добраму.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.