Дональд Трамп адмяніў сустрэчу з Кім Чэн Ынам
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў пра адмену сустрэчы з кіраўніком Паўночнай Карэі Кім Чэн Ынам. Саміт быў запланаваны на 12 чэрвеня.
Пра адмену сустрэчы Трамп паведаміў у лісце, які ён даслаў Кім Чэн Ыну, перадае Бі-Бі-Сі.
"Я вельмі хацеў сустрэцца з вамі. На жаль, з-за жудаснага гневу і адкрытай варожасці ў апошняй вашай заяве я лічу немагчымым правесці гэтую даўно запланаваную сустрэчу", — падкрэсліў амерыканскі прэзідэнт у сваім пасланні.
Трамп дадаў, што гатовы сустрэцца з паўночнакарэйскім лідарам іншым разам.
Дзяржсакратар ЗША Майк Пампеа паведаміў, што ліст Трампа перададзены ў Пхеньян.
Дарэчы, раней Кім Чэн Ын заявіў, што схільны адмяніць саміт з Трампам.