Дональд Трамп і Уладзімір Пуцін сустрэнуцца 10 лістапада
Дональд Трамп і Уладзімір Пуцін сустрэнуцца 10 лістапада. Пра гэта паведаміў памочнік расійскага прэзідэнта Юрый Ушакоў, інфармуе РІА "Новости". Сустрэча адбудзецца падчас саміта форума “Азіяцка-ціхаакіянскае эканамічнае супрацоўніцтва” (АТЭС) у Данангу ў В’етнаме. Мяркуецца, што Трамп і Пуцін абмяркуюць двухбаковыя адносіны краін, а таксама міжнародныя праблемы, найперш сітуацыю ў КНДР і ў Сірыі.
Гэта будзе другая сустрэча лідараў ЗША і Расіі. Першая адбылася ў ліпені 2017-га ў Гамбургу на саміце G20.