Дуда папярэдзіў Сі Цзіньпіна пра магчымае перакрыццё мяжы з Беларуссю

Анджэй Дуда

Анджэй Дуда

Польскае грамадства больш жорстка рэагуе на бяспеку мяжы пасля забойства вайскоўца. І гэта паўплывае на перасячэнне беларуска-польскай мяжы ў цэлым. Пра гэта прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда сказаў журналістам пасля сустрэчы са старшынёй КНР Сі Цзіньпінам у Пекіне, перадае Reform.

Паводле Дуды, ён расказаў кіраўніку Кітая пра сітуацыю на польска-беларускай мяжы і магчымыя наступствы яе абвастрэння. Была згаданая і гібель польскага вайскоўца ад рук нападніка: 

"Я таксама паінфармаваў спадара старшыню пра трагедыю, якая напаткала нас, а менавіта пра гібель польскага салдата на мяжы і пра тое, якое глыбокае ўзрушэнне яна выклікала ў польскім грамадстве. Гэта першы салдат, які загінуў на мяжы, абараняючы польскую мяжу, з часоў Другой сусветнай вайны. Так што гэта ўзрушэнне велізарнае".

Польскі прэзідэнт паведаміў, што эскалацыя крызісу на мяжы сыходзіць ад рэжыму Лукашэнкі. І гэта, паводле Дуды, можа паўплываць у цэлым на рух на беларуска-польскай мяжы. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі