Два лідчукі памерлі, выпіўшы шклоачышчальніку (фота)

Два лідчукі памерлі, выпіўшы шклоачышчальніку (фота)

Следчы камітэт займаецца праверкай па факце смерці 31-гадовага і 37-гадовага жыхароў Ліды, паведамляецца ў тэлеграм-канале ведамства. 

Целы мужчын без бачных прыкмет гвалтоўнай смерці былі знойдзеныя 15 сакавіка ў кватэры. Тамсама следчыя знайшлі пластыкавыя каністры, у якіх быў шклоачышчальнік. У адной з каністр часткі вадкасці не было. Акрамя таго, следчыя знайшлі пустую ёмістасць з рэзкім хімічным пахам.

Папярэдняй версія здарэння лічыцца атручанне пасля ўжывання шклоачышчальніка.

Падобнае здарэнне адбылося ў іншым раёне Гродзеншчыны. У Іўі атруціліся 52-гадовы і 60-гадовы мужчыны. Адзін з іх памёр, а другому яшчэ аказваюць меддапамогу. Следчыя выявілі, што 15 і 16 сакавіка абодва мужчыны пілі тасол. Следчыя забралі палімерную ёмістасць з рэшткамі тасолу.

Два лідчукі памерлі, выпіўшы шклоачышчальніку (фота)
СК

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі