Двух аматараў сэлфі знялі з 20-павярховага дома ў Брэсце
У Брэсце двух першакурснікаў мясцовай ВНУ прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за дробнае хуліганства. Прычынай стала іх самавольнае пранікненне на дах 20-павярховага дома, перадае БЕЛТА са словаў афіцыйнага прадстаўніка УУС аблвыканкама Сяргея Дучэнкі.
Здарэнне адбылося каля 22-й гадзіны 17 траўня. Начальнік ЖЭС паведаміў у міліцыю, што на дах дома забраліся два невядомыя. Па яго словах, пабочныя асобы забраліся на тэхнічны паверх, спілавалі навясны замок на металічных дзвярах і па пажарнай лесвіцы забраліся на дах 20-павярховага дома.
Нарад патрульна-паставой службы, які прыбыў па выкліку, загадаў аматарам сэлфі спусціцца ўніз. Ён жа даставіў хлопцаў у апорны пункт міліцыі. Там на двух 18-гадовых студэнтаў БрДТУ склалі адміністрацыйныя пратаколы.