Двух мінчукоў справакавалі прайсці з БЧБ-сцягам — і арыштавалі

Двух мінчукоў справакавалі прайсці з БЧБ-сцягам — і арыштавалі

17 лістапада ў судзе Цэнтральнага раёна суддзя Дзмітрый Карсюк разгледзеў адміністрацыйныя справы двух прыяцеляў — 45-гадовага каляроўшчыка Андрэя Бараноўскага і 42-гадовага праграміста Дзмітрыя Кіркоўскага. Мужчын затрымалі 15 лістапада, абвінаваціўшы ў несанкцыянаваным пікетаванні, пішуць праваабаронцы "Вясны". 

У пратаколах было пазначана, што ў 23:15 яны ў нецвярозым стане на праспекце Машэрава трымалі ў руках БЧБ-сцяг і крычалі "Жыве Беларусь!". Бараноўскі яшчэ "наўмысна дэманстраваў непрыстойны жэст на адрас грамадзян", за што на яго склалі пратакол за дробнае хуліганства (арт. 19.1 КаАП).

На судзе расказаў, што паддаўся на правакацыю. Каля крамы "Суседзі" незнаёмы мужчына даў яму БЧБ-сцяг і спытаў, ці "слабо яму з гэтым сцягам перабегчы праз дарогу". Бараноўскі кажа, што слаба памятае дэталі здарэння, бо быў моцна п'яны. Прачнуўся ён ужо ў РУУС.  

Яго прыяцель Кіркоўскі кажа, што спрабаваў забраць сцяг і нейкі час трымаў у руках, але не размахваў і нічога не крычаў.

На судзе прагледзелі відэазапіс з камеры міліцэйскага аўтамабіля, на якім бачна, што сам Кіркоўскі не трымаў сцяг.

Сведкам на працэсе выступіў міліцыянта пад псеўданімам "Александровіч". Ён заявіў, што ўвечары 15 лістапада нёс службу і звярнуў увагу на двух мужчын. Тыя неслі сцяг і крычалі "Жыве Беларусь". 

У выніку Бараноўскі атрымаў па двух пратаколах 30 сутак арышту, Кіркоўскі — 15.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі