Двух музыкаў затрымалі проста ў Філармоніі
4 лістапада ў 11:40 сілавікі затрымалі проста на працоўных месцах двух артыстаў Белдзяржфілармоніі. Як піша tuzinfm.by, гаворка ідзе артыста камернага хора Дзяніса Іванова і віялэнчэліста Аляксандра Сердзюкова.
Абодвух затрыманых павезлі ў Савецкі РУУС.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.