Дырэктара Арт Сядзібы Паўла Белавуса арыштавалі на 15 сутак

Дырэктара Арт Сядзібы Паўла Белавуса арыштавалі на 15 сутак

Дырэктара Арт Сядзібы Паўла Белавуса арыштавалі на 15 сутак. Яго прызналі вінаватым у дробным хуліганстве: нібыта, лаяўся матам.

Белавуса затрымалі 26 сакавіка ў цэнтры Мінска падчас акцыі салідарнасці з затрыманымі напярэдадні на Дні Волі. 

Суд над ім цягнуўся сёння некалькі гадзін. Белавус дамогся, каб на судзе паглядзелі відэа яго затрымання. Амапаўцаў, якія сведчылі на судзе супраць яго, на відэа не апынулася. Тады яны заявілі, быццам перадалі інфармацыю пра Белавуса калегам, але пазней забыліся пра гэты факт. Таксама сведка-міліцыянт Сяргей Мірончык паведаміў на судзе, што ён не памятае, ці прадстаўляўся Белавусу. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі