Дырэктара брэсцкай сеткі кавярняў "Параграф" асудзілі на 15 сутак

Дзмітрый Чоўган

Дзмітрый Чоўган / фота з старонкі на Фэйсбуку

Пры выездзе з Беларусі затрымалі Дзмітрыя Чоўгана — дырэктара брэсцкай сеткі кавярняў "Параграф". Пра гэта піша хрысціянскі прапаведнік Сергій Мельянец.

Чоўган — шматдзетны бацька (у яго чацвёра дзяцей, малодшаму — тры гады), а таксама багаслоў і служыцель царквы ЕХБ "Чыстае сэрца".

Паведамляецца, што яго схапілі на мяжы, калі ён ехаў у Польшчу, і адправілі ў ІЧУ. Сваякі некалькі гадзін не ведалі пра яго месцазнаходжанне.

10 чэрвеня Чоўгану прысудзілі 15 сутак арышту. У чым яго абвінавацілі, пакуль невядома. Паводле непацверджанай інфармацыі, прычынай арышту сталі сацсеткі мужчыны.

Дарэчы, у яго профілі ў Фэйсбуку цяпер у якасці аватаркі стаіць чырвона-зялёны сцяг.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі