Дырэктарка завода, які крытыкаваў Лукашэнка, сышла з пасады
Дырэктарка завода "Тэхніка сувязі" з пасёлка Барань Аршанскага раёна пакінула сваю пасаду, піша сайт orsha.eu. Менавіта гэты завод быў адной з мішэняў крытыкі Аляксандра Лукашэнкі падчас нядаўняй паездкі на Аршаншчыну.
Тады кіраўнік дзяржавы заявіў, што на прадпрыемстве дохлыя пацукі, прэзерватывы "і іншая нарката".
На сайце завода Валянціна Вішнеўская па-ранейшаму пазначаная дырэктаркай. Аднак orsha.eu сцвярджае, што на гэтым тыдні кіраўніца напісала заяву пра сыход, а абавязкі дырэктара выконвае галоўны інжынер Дзяніс Багамазаў.
Раней Валянціна Вішнеўская працавала ў Барысаве на танкарамонтным заводзе.
Акрамя Вішнеўскай пакаранне атрымалі і кіраўнікі цэха, у якім Лукашэнка выявіў пацукоў "і іншую наркату". Начальнік цэха атрымала папярэджанне аб няпоўнай службовай адпаведнасці, а намеснік начальніка цэха пазбавіўся прэміі.