Дырэктарку "Слаўцэнтра" Ірыну Зімневу аштрафавалі, але не адпусцілі

Ірына Зімнева / Facebook
Ірына Зімнева / Facebook

Дырэктарку Цэнтра славянскіх моваў і культур "Слаўцэнтр" Ірыну Зімневу аштрафавалі на 740 рублёў, але не адпусцілі, паведамляе @viasna96. У чацвер суд Маскоўскага раёна прызнаў яе вінаватай у "хуліганстве" — нібыта жанчына "лаялася на міліцыянераў". Суддзя Таццяна Мотыль разглядала адміністрацыйную справу два дні.

Пра затрыманне Зімневай стала вядома напярэдадні. "Слаўцэнтр" ладзіць курсы польскай мовы, а таксама дае кансультацыі па атрыманні карты паляка і паступленні ў польскія ВНУ. Праваабаронцам стала вядома, што 13 красавіка адбыліся ператрусы ва ўсіх офісах "Слаўцэнтра", была забраная камп'ютарная тэхніка. Затрымалі таксама мужа Ірыны Зімневай Аляксея — ён дагэтуль знаходзіцца ў міліцыі.

Дзе пасля суда (ён праходзіў анлайн) знаходзіцца Зімнева, дакладна невядома.

Ірына Зімнева — маці дзвюх непаўналетніх дзяўчынак.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі