Дзе свінні? Чаму беларускія фермы пусцеюць

Чаму беларускія фермы пусцеюць

Чаму беларускія фермы пусцеюць / pixabay.com

У Беларусі знікае скаціна. За апошнія пяць гадоў свіней стала менш на 13%, а трусоў — і наогул на 31%, паведамляе Белстат. Тое ж самае адбываецца з каровамі, авечкамі, козамі.

У чым прычына скарачэння пагалоўя жывёл і да чаго гэта можа прывесці? Еўрарадыё запытала ў экспертаў.

 "Эфектыўнасць вытворчасці ўпадзе ў разы"

Ізаляванасць Беларусі ад знешняга свету — галоўная прычына скарачэння пагалоўя жывёлы, лічыць эксперт у сферы сельскай гаспадаркі Мікалай Лысянкоў.

— Санкцыі, як бы ні храбрыліся дэпутаты, што яны не працуюць, насамрэч працуюць. Узяць, напрыклад, раслінаводства. Няма імпартнага насення буракоў — няма цукру ў краіне, на беларускім насенні мы цукар не вырасцім. Заводы будуць папросту прастойваць. Эфектыўнасць вытворчасці ўпадзе ў разы.

Па словах эксперта, тое ж самае тычыцца жывёлагадоўлі. Уся племянная жывёла заўсёды закуплялася за мяжой.

Где свиньи? Почему белорусские фермы пустеют
Куды знікае беларуская скаціна / minsknews.by
Где свиньи? Почему белорусские фермы пустеют
Беларуская сельская гаспадарка — непрывабная сфера / aif.ru
Где свиньи? Почему белорусские фермы пустеют
Колькасць жывёл у хатніх гаспадарках таксама скарачаецца / kallerna / Wikimedia Commons

З калгасамі сітуацыя іншая, лічыць Кныровіч. Беларусь цалкам забяспечвае сябе малаком і мясам і нават сёе-тое прадае, але толькі на адзін рынак — у Расію.

— Паколькі насельніцтва ў Беларусі скарачаецца, можна меркаваць, што цяперашні ўзровень — гэта столь такога спосабу гаспадарання. Беларусь у гэтым плане зараз на максімуме.

Прычын для росту пагалоўя жывёлы эксперт не бачыць: у Беларусі мусіць альбо павялічыцца насельніцтва, альбо мусяць змяніцца спажывецкія перавагі, альбо адкрыцца новыя рынкі, якіх цяпер няма.

Трусоў менш на 31%, коней — на 40%

Пагалоўе жывёлы і птушкі ў Беларусі цяпер мае рэкордна нізкія паказчыкі з 2020 года.

Так, пагалоўе кароў зменшылася на 3,3%, авечак і коз — на 12%. Колькасць коней знізілася на 40%, а трусоў і птушкі — на 31% і 6% адпаведна. 

Свіней у краіне стала менш на 13%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.