Джазмен Павел Аракелян асуджаны на 15 сутак
Джазмен Павел Аракелян асуджаны на 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Яго пакаралі за выступленне на дваровым канцэрце ў Мінску.
Аракелян быў затрыманы 7 лістапада ў Малінаўцы. Сведка расказаў, што музыку проста паклалі тварам у асфальт. Пасля яго адвезлі ў міліцыю, а адтуль — на Акрэсціна. Справу Паўла Аракеляна ў панядзелак разглядаў суд Маскоўскага раёна Мінска. "Пікетаваў, граючы на музычным інструменце!", — прагучала ў судзе абвінавачванне.
Суддзя — Святлана Бандарэнка. Яна, дарэчы, зняла арышт з сінтэзарата, на якім граў Аракелян. Яго музыку вернуць пасля адбыцця пакарання.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.