Дзіця жыхаркі Салігорска, якая звярталася да Лукашэнкі, знаходзіцца ў рэанімацыі

Жанчына просіць пакараць вінаватых

Жанчына просіць пакараць вінаватых / tiktok.com

Сталі вядомыя падрабязнасці здарэння ў Цэнтральнай раённай бальніцы Салігорска, дзе цяпер працуе спецкамісія Міністэрства аховы здароўя. Яна прыехала пасля відэазвароту жанчыны да Аляксандра Лукашэнкі. Жыхарка Салігорска Дар'я Дэйлід паскардзілася "на халатныя адносіны медработнікаў радзільні", у выніку чаго пацярпеў яе нованароджаны сын.

Дэйлід падрабязна распавяла пра тое, як яна, цяжарная, сёлета была планава шпіталізаваная на роды. Тэрмін быў 41 тыдзень. Некалькі дзён ёй давалі "розныя прэпараты для стымуляцыі радавой дзейнасці", але яна адсутнічала. Жанчына сцвярджае, што рабіць кесарава сячэнне лекары адмаўляліся.

"Усе мае крыкі аб дапамозе мне і дзіцяці былі праігнараваныя, — расказвае Дар'я Дэйлід на відэа. — Толькі калі ў дзіцяці перастала праслухоўвацца сэрцабіцце, гэта прыкладна ў 20:40 8 студзеня, мне быў зроблены агульны наркоз і зроблена кесарава сячэнне экстранае. На пытанне медыцынскім работнікам, што здарылася з парадзіхай, маім сваякам (мужу, маме і сястры), было сказана патэлефанаваць маме, то бок мне, і спытаць у мяне, што здарылася".

Сын жанчыны "атрымаў цяжкую ступень асфіксіі" і знаходзіцца ў аддзяленні дзіцячай рэанімацыі ў салігорскай бальніцы. Дзіця на апараце штучнай вентыляцыі лёгкіх. Дэйлід просіць пакараць вінаватых.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі