Дзве дзяўчынкі загінулі на пажары пад Мінскам

Следчыя працуюць на месцы здарэння

Следчыя працуюць на месцы здарэння / @skgovby

Дзве маленькія дзяўчынкі загінулі на пажары ў аграгарадку Сеніца ў Мінскім раёне. Трагедыя адбылася днём 14 кастрычніка, расказалі ў прэс-службе Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Дзяўчынкам было шэсць і тры гады.

Дом належыць пенсіянерцы, загінулыя былі яе ўнучкамі. Апёкі таксама атрымаў сын гаспадыні, калі спрабаваў самастойна справіцца з агнём. Ён у бальніцы. Па факце гібелі дзяцей распачалі крымінальную справу. Следчыя высветлілі, што бацькі ў момант трагедыі таксама знаходзіліся дома, былі ў суседнім пакоі. У нейкі момант старэйшая дзяўчынка прыбегла да дарослых і сказала, што выпадкова падпаліла фіранку. "Жанчына выбегла на вуліцу, пакінуўшы малалетніх дзяцей у доме, ахопленым агнём. Мужчына паспрабаваў самастойна патушыць узгаранне, але безвынікова", — расказалі ў Следчым камітэце. Дзяўчынкі ад атрыманых траўмаў памерлі на месцы. Экспертыза паказала, што бацькі знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янення.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі