Дзякуючы аўтаномным апавяшчальнікам на пажарах ратуюцца 100 чалавек за год — МНС

Неасцярожнасць падчас курэння стала прычынай смерці 374 беларусаў на пажарах / Ілюстрацыйнае фота​
Неасцярожнасць падчас курэння стала прычынай смерці 374 беларусаў на пажарах / Ілюстрацыйнае фота​

Дзякуючы ўсталяванню аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў у дамах на пажарах штогод ратуецца каля ста беларусаў, у тым ліку прыкладна 20 дзяцей, паведамляюць "Мінск-Навіны" са спасылкай на МНС.

Паводле разлікаў МНС, агульная колькасць выратаваных дасягае 2 тысяч чалавек, бо праца па ўстаноўцы апавяшчальнікаў вядзецца ў краіне як мінімум 20 гадоў.

З 4 па 12 снежня МНС праводзіць акцыю "Апавяшчальнік у кожны дом" па папярэджанні гібелі людзей ад пажараў. Больш за 63% загінулых на пажары (374 чалавекі) праявілі неасцярожнасць падчас курэння, паказвае статыстыка за 11 месяцаў 2021 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі