Дзяржсакратар ЗША сустрэўся з Віталём Шкляравым
Дзяржаўны сакратар ЗША Майк Пампеа сустрэўся з паліттэхнолагам Віталём Шкляравым.
— Віталь Шкляраў тры месяцы незаконна ўтрымліваўся ў турме ў Беларусі. Яго прывезлі дадому ў кастрычніку 2020 года, дзякуючы камандным намаганням Дзярждэпартамента ЗША, спецпрадстаўніка прэзідэнта ЗША Роджэра Д. Карстэнса і нашым камандам у Кіеве, Мінску і Вашынгтоне. Сіла і падтрымка сям'і дазволілі яму перажыць турэмнае зняволенне, — напісаў Пампеа ў сваім твітары.
Шкляраў быў затрыманы ў Беларусі ў ліпені. Беларускія ўлады падазравалі Шклярава ў тым, што ён дапамагаў Сяргею Ціханоўскаму на старце прэзідэнцкай гонкі. Паліттэхнолаг мае амерыканскі пашпарт.
Яго лёс абмяркоўваў з Лукашэнкам па тэлефоне ў кастрычніку дзяржсакратар ЗША Майк Пампеа.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.