Дзяўчына рабіла ў галерэі сэлфі і разбіла экспанатаў на $200 тысяч. Відэа

Дзяўчына рабіла ў галерэі сэлфі і разбіла экспанатаў на $200 тысяч. Відэа

У Лос-Анджэлесе ў галерэі 14th Factory дзяўчына няўдала рабіла сэлфі і разбіла экспанаты на суму каля 200 тысяч долараў. Здарэнне было зафіксаванае камерай відэаназірання. На відэа відаць, як наведвальніца галерэі прысела каля аднаго з пастаментаў, на якім былі змешчаныя інсталяцыі. У нейкі момант дзяўчына згубіла раўнавагу, пастамент упаў на наступны. У выніку адзін за адным упалі дзесяць пастаментаў, а экспанаты былі пашкоджаныя, інфармуе сайт ria.ru.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі