Дзяўчына, якая была сведкай смерці Нямцова, дала першае інтэрв’ю (відэа)

Дзяўчына, якая стала сведкай гібелі расійскага апазіцыйнага палітыка Барыса Нямцова, дала інтэрв’ю тэлеканалу “Дождж”. У размове з журналістам, Ганна Дурыцкая распавяла, што пасля здарэння следчыя дапытвалі яе цягам сямі гадзін, але яна не памятае, дзе менавіта гэта адбывалася.

Украінка згадвае, што ў вечар забойства яна з Нямцовым сустрэлася ў кавярні ў маскоўскім ГУМе, а пасля гэтага яны вырашылі прагуляцца да дома палітыка. Нічога падазронага дзяўчына не заўважыла.

Ганна прыгадала, што ў Нямцова стралялі ззаду і твару забойцы яна не бачыла, памятае толькі светлы аўтамабіль, які рэзка ад’ехаў. Адразу пасля стрэлаў яна пабегла да снегаўборачнай машыны, каб запытацца нумар тэлефону паліцыі.

Па словах дзяўчыны, яна цяпер жыве на кватэры сваіх сяброў у Маскве. Да яе прыставілі кругласуткавую ахову, а праваахоўнікі не дазваляюць ёй вярнуцца ва Украіну. У Дурыцкай цяпер статус сведкі і над ён працягваюцца следчыя дзеянні. Ніякіх падпісак украінка не давала і фактычна мае права пакінуць тэрыторыю Расіі.

Прычынаў забойства Ганна Дурыцкая не ведае, а версію забойства з-за рэўнасці да яе абвяргае.

Загадкавыя супадзенні ў забойстве Барыса Нямцова

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі