Дзяўчына звалілася з другога паверха, робячы сэлфі на закінутым заводзе

Дзяўчына звалілася з другога паверха, робячы сэлфі на закінутым заводзе

У горадзе Васілевічы Рэчыцкага раёна 17-гадовая дзяўчына атрымала сур'ёзныя траўмы, калі рабіла сэлфі ў пустым будынку. Пра здарэнне агенцтву БЕЛТА распавядала начальнік аддзела па наглядзе за выкананнем заканадаўства аб непаўналетніх і моладзі пракуратуры Гомельскай вобласці Вольга Шаўчэнка.

Здарэнне адбылося 11 красавіка. Навучэнка, якая праходзіць практыку на мясцовым прадпрыемстве, пайшла на закінуты крухмальны завод. Там яна паднялася на другі паверх і вырашыла зрабіць сэлфі. Дзяўчына залезла на акно, але не ўтрымалася і звалілася з шасціметровай вышыні. Крыкі пачулі выпадковыя сведкі і выклікалі брыгаду хуткай дапамогі.

Цяпер дзяўчына знаходзіцца ў Рэчыцкай цэнтральнай раённай лякарні. У яе дыягнаставалі пералом нагі і траўму пазваночніка. Праверку па факце здарэння праводзяць супрацоўнікі Рэчыцкага РАУС і раённай пракуратуры.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі