Дзяўчынка, якую збіла аўто ўчора ў Мінску, памерла

Як паведамляла Еўрарадыё, здарэнне адбылося 17 чэрвеня на вуліцы Розы Люксембург.



Па звестках сайта Onliner.by, ДТЗ здарылася каля 13-й гадзіны ў двары дома. 36-гадовы кіроўца Ford Mondeo жыве на гэтай жа вуліцы. Паводле папярэдніх звестак, ён рухаўся з невялікай хуткасцю. Дзяўчынка, як кажуць відавочцы, нечакана выехала на ровары з-за аўтамабіляў.



Дзіця адразу даставілі ў лякарню. Аднак выратаваць яе не ўдалося.



Расследаваннем займаюцца супрацоўнікі Следчага камітэта.



Фота — onliner.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі