Экс-фаната "Нёмана" затрымалі на працы за майку з надпісам "1312"
Жыхара Стоўбцаў затрымалі за майку
Былога футбольнага фаната клуба "Нёман" затрымалі проста на працы. Гэта адбылося ў Стоўбцах. Відэа з затрыманым мужчынам з'явілася ў тг-канале сілавікоў.
Вядома, што мужчына працуе на Мінскім маторным заводзе. Сілавікі кажуць, што ў яго знайшлі цішотку з надпісам "1312". Гэтыя лічбы адсылаюць да англійскай абрэвіятуры ACAB (All Cops Are Bastards), за якую беларуская міліцыя актыўна пераследуе.
Паведамляецца, што на затрыманага мужчыну склалі некалькі адміністрацыйных пратаколаў, ён знаходзіцца ў ІЧУ.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.