Экс-рэдактарка ЧКБ апублікавала адкрыты ліст-зварот да Франака Вячоркі
Франак Вячорка
Экс-рэдактарка "Чорнай кнігі Беларусі" Яніна Сазановіч апублікавала ў Facebook адкрыты ліст-зварот да Франака Вячоркі, дарадцы Святланы Ціханоўскай. Яна заклікае "правесці працу над памылкамі і зрабіць публічную справаздачу па яе выніках". Гаворка пра гучную гісторыю, калі ў ініцыятыву ЧКБ укараніўся супрацоўнік ГУБАЗіКа Артур Гайко, дзейнічаў так дзевяць месяцаў і атрымаў доступ да "ўсёй інфармацыі".
Пасля ў Беларусі пачаліся арышты інфарматараў ЧКБ. Сярод патрабаванняў Яніны Сазановіч да Франака Вячоркі — аказанне фінансавай дапамогі сем'ям гэтых людзей, садзейнічанне ў эвакуацыі тых, хто яшчэ на волі. Яна патрабуе адхіліць ад працы ў агенцтве "Інфапоінт" людзей, якія ўваходзяць у офіс Ціханоўскай, каб прыбраць цэнзуру, выключыць канфлікт інтарэсаў і ўплыву палітыкаў на СМІ. Яшчэ адно патрабаванне — неадкладнае адхіленне ад любой працы, звязанай з апазіцыйнай дзейнасцю, Данілы Багдановіча і іншых вінаватых у знаходжанні ў камандзе агента, "а таксама тых, хто наўмысна хаваў гэтую інфармацыю".
"Галоўнае патрабаванне — спыніцца хлусіць, абяляць сябе і замоўчваць пра памылкі, якія прыводзяць да трагедый для людзей як унутры Беларусі, так і за яе межамі!", — піша Сазановіч.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.