Эксперт: Падзенне рубля звязана з падзеннем коштаў нафты, будзе працягвацца

24 жніўня за некалькі гадзін таргоў на валютна-фінансавай біржы курс долара вырас да 17 601 рубля, курс еўра — да 19 938. На думку старэйшага фінансавага аналітыка “Альпары” Вадзіма Іосуба, гэта стала вынікам падзення сусветных коштаў на нафту:

“Якасна сёння нічога новага не адбылося. Працягваецца тое, што назіралася ўсе мінулыя дні. Гаворка пра падзенне нафты, як вынік — падзенне расійскага рубля. Нафта маркі “Брэнт” сёння сышла ніжэй за 44 долары за барэль. Столькі ж яна каштавала ў канцы 2008 — пачатку 2009 гадоў”, — кажа Іосуб.

На думку эксперта, у бліжэйшы час павышэння коштаў нафты чакаць не варта. Хутчэй — зусім наадварот. І гэта можа выклікаць новае паніжэнне курса беларускага рубля:

Іосуб: “Дно гэта альбо не дно? Можна зрабіць дастаткова адназначную выснову, што пакуль будзе падаць нафта, далей будзе зніжацца курс расійскага рубля. А за ім — і курс беларускага. На рынку нафты нічога не сведчыць аб тым, што дно ўжо дасягнутае і што нафта пачне расці. Гэта значыць, што ў бліжэйшыя дні мы можам пабачыць чарговыя новыя макісмумы па курсах долара і еўра”.

Таргі на валютна-фондавай біржы працягнуцца раніцай у аўторак, 25 жніўня, і скончацца а 12-й гадзіне. Па іх выніках Нацыянальны банк абвесціць новыя курсы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі