Эксперты аднавілі звесткі з жорсткага дыска з захопу закладнікаў у Магілёве

Эксперты аднавілі звесткі з жорсткага дыска з захопу закладнікаў у Магілёве

Магілёўскія эксперты аднавілі інфармацыю з жорсткага дыска, які знаходзіўся ў камп'ютары банка, дзе адбыўся захоп закладнікаў. Пра гэта паведамляе сайт Дзяржаўнага камітэта судовых экспертызаў

Жорсткі дыск з відэазапісамі з камераў назірання падазраваны забраў з сабой з пашкоджанага сістэмнага блока аддзялення банка.

Цяпер эксперты атрымліваюць інфармацыю, якая захоўваецца на жорсткіх дысках і флэш-назапашвальніках, пададзеных на экспертызу.

Акрамя таго, следства прызначыла балістычныя экспертызы. Раней на даследаванне экспертам паступіла прылада злачынства. Падчас папярэдняга агляду эксперты выявілі, што па знешніх прыкметах гэта дакладная копія пісталета Макарава з унесенымі канструктыўнымі зменамі. Да таго ж эксперты выявілі, што пісталет заклінавала пры стрэле.

Здарэнне адбылося 20 лістапада ў аддзяленні "Беларусбанка" па вуліцы Каліноўскага ў Магілёве. 28-гадовы мужчына ў масцы з прарэзамі для вачэй пагражаў супрацоўнікам і наведвальнікам банка пісталетам і патрабаваў грошы. Ён захапіў у закладнікі 14 чалавек — наведвальнікаў і работнікаў банка.

Мужчыну захапіла пры спробе ўцячы, прычым ён, як паведамляецца, адкрыў агонь па міліцыянтах. Тыя стралялі ў адказ і паранілі зламысніка ў нагу. Іншых пацярпелых пры гэтым не было. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі