"Экстрэмісцкая" літаратура хлынула з Расіі ў Беларусь — міністр інфармацыі РБ
Міністр інфармацыі Марат Маркаў
Літаратура, "якая можа быць аднесена да экстрэмісцкай, так і проста супярэчыць нашым нацыянальным інтарэсам", хлынула з Расіі ў Беларусь, заявіў міністр інфармацыі РБ Марат Маркаў.
Чыноўнік паведаміў, што ў Расіі прынялі законы супраць "прапаганды ЛГБТ, бяздзетнасці, нетрадыцыйных сексуальных адносін, педафіліі".
"Уся літаратура, якая была выпушчаная ў нашага саюзніка, сёння хлынула на тэрыторыю Беларусі. У гэтых умовах мы не можам заставацца абыякавымі", — цытуе БЕЛТА словы Маркава.
Ён дадаў, што на сёння ў спісе "экстрэмісцкіх матэрыялаў" ужо каля сямі тысяч найменняў, і спіс пастаянна папўняецца. Міністр выказаў надзею, што бліжэйшым часам у Беларусі прымуць дакументы, якія дазволяць яшчэ больш папоўніць гэты спіс за кошт "літаратуры, якая свядома ўкідваецца ў беларускае грамадства з мэтай расхіствання нашых сапраўды спрадвечных, нацыянальных асноў і размывання нашых інтарэсаў".
Як расказвала Еўрарадыё, нядаўна стала вядома пра загад Мінінфармацыі кнігапрадаўцам спыніць продаж кніг з "няправільнымі каштоўнасцямі" і "прапагандай ЛГБТ".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.