Ермаковіч: У БАТЭ з'явяцца 1-2 новых нападаючых

Ермаковіч: У БАТЭ з'явяцца 1-2 новых нападаючых

У  БАТЭ з'явяцца 1-2 новых нападаючых. Пра гэта ў інтэрв'ю афіцыйнаму сайту футбольнага клуба паведаміў галоўны трэнер Аляксандр Ермаковіч. Па інфармацыі "Прессбола", адзін з іх — малады форвард з замежжа.

Таксама БАТЭ шукае цэнтральнага абаронцу. Мяркуецца, што гэтыя гульцы з'явяцца ў складзе каманды ўжо падчас першага турэцкага збору, які пачнецца ў канцы студзеня.

А вось Аляксандр Глеб найхутчэй у БАТЭ не застанецца. Тэрмін дзеяння кантракту з ім скончыўся, а інфармацыі пра тое, што яго збіраюцца працягнуць, няма.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі