ЕС распаўсюдзіў частку расійскіх санкцыяў на Беларусь. Якія менавіта?

Пад забаронай імпарт золата, алмазаў, гелія, вугалю, сырой нафты, але не толькі

Пад забаронай імпарт золата, алмазаў, гелія, вугалю, сырой нафты, але не толькі / slovoidilo.ua

Еўрасаюз распаўсюдзіў частку расійскіх санкцыяў на беларускую эканоміку ў сувязі з удзелам рэжыму ў вайне Расіі супраць Украіны. Адпаведныя прававыя акты будуць апублікаваны ў Афіцыйным часопісе ЕС 30 чэрвеня.

"Гэтыя комплексныя меры накіраваны на люстраное адлюстраванне шэрагу абмежавальных мер, якія ўжо дзейнічаюць у дачыненні да Расіі, і тым самым вырашаюць праблему абыходу, абумоўленую высокай ступенню інтэграцыі паміж расійскай і беларускай эканомікамі", гаворыцца ў паведамленні, апублікаваным на сайце Савета ЕС.

ЕС забараніў імпарт з Беларусі золата, алмазаў, гелію, вугалю, сырой нафты. Таксама Еўрасаюз забараніў транспарціроўку грузаў на сваёй тэрыторыі на зарэгістраваныя ў Беларусі прычэпы і паўпрычэпы. ЕС уводзіць дадатковыя меры па экспартным кантролі ў адносінах да Беларусі, яны датычацца тавараў двайнога прызначэння, высокіх тэхналогій.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі