ЕС разглядае новыя санкцыі супраць Мінска, каб закрыць шчыліны

ЕС разглядае новыя санкцыі супраць Мінска, каб закрыць шчыліны

Еўрапейскі саюз разглядае новыя санкцыі супраць беларускіх уладаў, каб закрыць шчыліны ў існуючых санкцыях. Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на афіцыйных асоб і дыпламатаў ЕС.

Акрамя таго, афіцыйнаму Мінску пагражаюць санкцыі ў тым разе, калі ён прыме ўдзел у агрэсіі супраць Украіны. 

Еўрасаюз забараніў беларускі экспарт калійных угнаенняў і нафтапрадуктаў. Але балтыйскія дыпламаты заявілі, што Беларусь па-ранейшаму экспартуе калій у ЕС праз Украіну, а таксама павялічыла экспарт нафтапрадуктаў у ЕС.

На брыфінгу для СМІ ў пятніцу афіцыйны прадстаўнік ЕС пацвердзіў, што ідзе праца над магчымымі новымі эканамічнымі санкцыямі супраць рэжыму Лукашэнкі, у тым ліку ў дачыненні да калійных угнаенняў. 

Чакаецца, што гэтае пытанне будзе абмяркоўвацца на сустрэчы міністраў замежных спраў ЕС у панядзелак, 21 лютага. Ініцыятарамі выступаюць дыпламаты балтыйскіх краін. Рашэнне па Беларусі ў панядзелак прымацца не будзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі