ЕС зняў санкцыі з Cham Wings: нагадваем, у чым падазравалі кампанію

Самалёт Cham Wings / Mak K
Самалёт Cham Wings / Mak K

Еўрапейскі саюз зняў санкцыі з сірыйскай авіякампаніі Cham Wings, піша Reuters са спасылкай на прадстаўнікоў ЕС і авіякампаніі.

Cham Wings трапіла ў санкцыйны спіс праз абвінавачванні ў дапамозе з перавозкай нерэгулярных мігрантаў, якія пазней спрабавалі трапіць у Еўрасаюз праз Беларусь у абыход дзейных працэдур.

Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства ЕС Жазэп Барэль 18 ліпеня падпісаў рашэнне аб выключэнні кампаніі з санкцыйнага спісу. ЕС прыняў такое рашэнне, бо палічыў, што "абмежавальныя меры прынеслі жаданы эфект у дачыненні да гэтай арганізацыі".

Паводле звестак еўрапейскіх чыноўнікаў, "Cham Wings спыніла свой удзел у дзейнасці, за якую была ўключаная ў спіс".

Прадстаўнікі кампаніі заявілі, што гэта не прывядзе да неадкладнага аднаўлення палётаў у Еўропу, аднак дазволіць пачаць супрацоўніцтва з некаторымі аэрапортамі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі