"Еўрабачанне" дало Украіне права забараніць удзел расійскай спявачцы

"Еўрабачанне" дало Украіне права забараніць удзел расійскай спявачцы

Рашэнне пра ўдзел ці няўдзел расійскай спявачкі Юліі Самойлавай у сёлетнім "Еўрабачанні" павінен прымаць Кіеў. З такой заявай выступіў выканаўчы дырэктар конкурсу Ён Ола Санд.

"Мы поўнасцю паважаем і разумеем законы Украіны, але з боку Еўрапейскага вяшчальнага саюза у нас няма ніякіх пярэчанняў да расійскай дэлегацыі, і не бачым парушэнняў з іх боку. Мы хочам, каб усе краіны бралі ўдзел, але гэта рашэнне ўкраінскай улады, і мы будзем яго паважаць", — цытуе РБК словы прадстаўніка "Еўрабачання".

Як стала вядома некалькі дзён таму, Расія вырашыла адправіць на сёлетні конкурс "Еўрабачання" Юлію Самойлаву — дзяўчыну, якая мае інваліднасць I групы і рухаецца ў інвалідным вазку. Яе кандыдатуру выбраў "Першы канал". 

Гэтае рашэнне выклікала скандал ва Украіне. У 2015 годзе дзяўчына выступала на канцэрце ў акупаваным Крыме, куды прыехала з тэрыторыі Расіі. Гэтым яна парушыла ўкраінскія законы. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі