Еўрамайдан: у Кіеве адносна спакойна, у рэгіёнах пратэсты ўзмацніліся
У сталіцы пратэстоўцы захапілі будынак Міністэрства энергетыкі.
На Майдане Незалежнасці стаіць шмат людзей, хоць на вуліцы стаіць моцны мароз. У цэнтры гораду адносна спакойна, няма перастрэлкі і сутычак з міліцыяй.
У Вінніцы захоплены будынак абласной адміністрацыі. Спробы захопу адміністратыўных будынкаў адбываліся таксама ў іншых рэгіёнах. Увогуле актыўнымі пратэстамі ахоплена 8 абласцей Украіны.