Еўрапарламент гатовы дыскутаваць пра запросіны Лукашэнкі на Рыжскі саміт
Галоўнай праблемай па-ранейшаму застаецца наяўнасць палітвязняў у нашай краіне.
Наконт запрашэння Аляксандра Лукашэнкі ў Рыгу на травеньскі саміт "Усходняга партнёрства" яшчэ трэба дыскутаваць. З такой заявай выступіў кіраўнік Камісіі па замежных справах Еўрапарламента Элмар Брок.
"Лукашэнка часам патрэбны, але, з іншага боку, я не бачу ніякіх паляпшэнняў ва ўнутранай беларускай палітыцы, якая звязаная з вялікай колькасцю палітычных зняволеных", — перадае rus.delfi.lv словы Брока. Па словах еўрапарламентара, калі б кіраўнік Беларусі вызваліў палітвязняў, то яго маглі б запрасіць на саміт у Рыгу.
Раней дзяржсакратар латвійскага МЗС Андрэй Пілдэговіч заявіў, што Латвія, якая сёлета старшынюе ў ЕС, гатовая запрасіць Лукашэнку на саміт "Усходняга партнёрства". Але канчатковае рашэнне наконт прадстаўніцтва на рыжскім саміце ён пакінуў за Беларуссю.
Фота — DELFI