Еўрапарламент заклікаў неадкладна ўвесці новыя санкцыі супраць Расіі

Таксама Еўрапраламент заклікаў улады ЕС спыніць будаўніцтва газаправода "Паўднёвая плынь" (ён мусіў забяспечыць пастаўкі расійскага газу ў Еўропу ў абыход Украіны) ды перагледзець і, магчыма, прыпыніць дзеянне ўсіх пагадненняў з Расіяй. За тэкст рэзалюцыі прагаласавалі 437 дэпутатаў, супраць выказаліся 49, а 85 — устрымаліся.



Еўрадэпутаты таксама падкрэслілі "тэрміновую неабходнасць агульнай палітыкі энергетычнай бяспекі... з мэтай скараціць залежнасць ЕС ад расійскіх нафты і газу, уключна з дыверсіфікацыяй энергапаставак, поўным прымяненнем трэцяга энергапакету і магчымасцю прыпыніць імпарт газу ў выпадку неабходнасці".



РІА "Новости" адзначае, што дакумент носіць рэкамендацыйны характар і не абавязковы для выканання.


 

Фота — AFP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі