Еўрасаюз сочыць за справай беларуса Андрэя Гнёта

Андрэй Гнёт

Андрэй Гнёт / facebook.com/andrew.gnyot/

Еўрасаюз сочыць за справай беларуса Андрэя Гнёта. Кіраўніца Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен напісала пра гэта ў лісце Святлане Ціханоўскай.

“Еўрапейская камісія знаходзіцца ў непасрэдным кантакце з сербскім бокам, — гаворыцца ў лісце з Бруселя. — У прыватнасці, дэлегацыя Еўрасаюза ў Бялградзе прысутнічала на судовым слуханні — і адразу звязалася з уладамі пасля вынясення рашэння Высокага суда. Мы давялі кіраўніцтву краіны пазіцыю ў дачыненні да справы спадара Гнёта і акрэслілі нашыя чаканні. Справа Андрэя Гнёта павінна разглядацца ў адпаведнасці з міжнароднымі законамі ў галіне правоў чалавека і стандартамі Еўрасаюза”.

А яшчэ краіны Еўрасаюза неаднаразова даводзілі да сербскіх уладаў, што ордар на арышт Гнёта быў палітычна матываваным, а ў выпадку экстрадыцыі на радзіму беларус сутыкнецца з рэпрэсіямі.

Андрэй Гнёт — рэжысёр тэлерэкламы і музычных кліпаў. Ён пакінуў Беларусь па палітычных матывах. У кастрычніку 2023-га яго затрымалі ў Сербіі паводле ордара Інтэрпала: рэжым Лукашэнкі абвясціў Гнёта ў міжнародны вышук, абвінаваціўшы ў нявыплаце падаткаў. Сем месяцаў палітуцякач правёў у сербскай турме, потым яго перавялі пад хатні арышт. Вярхоўны суд Сербіі пастанавіў экстрадзіраваць Андрэя Гнёта ў Беларусь, але ён з адвакатам абскардзіў гэтае рашэнне. Чакаецца, што вырашыць Апеляцыйны суд у Бялградзе.

У абарону Гнёта выступілі разнастайныя беларускія і міжнародныя арганізацыі, каля 500 дзеячаў культуры з усяго свету.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі