Euronews падрыхтаваў чарговы іміджавы ролік пра Беларусь (відэа)
Тэлеканал Euronews падрыхтаваў чарговы іміджавы ролік пра Беларусь. На гэты раз ён прысвечаны Кастрычніцкай вуліцы ў Мінску. Пра тое, як яна за пяць гадоў прайшла шлях ад прамысловай зоны да культурнага цэнтра, з "уражлівымі ўзорамі вулічнага мастацтва".
Папярэдні іміджавы ролік, прымеркаваны да II Еўрапейскіх гульняў, выйшаў у лютым. За 30 секунд былі паказаныя знакавыя аб'екты беларускай сталіцы. Цяпер жа паўтары хвіліны распавядаюць пра адну з вуліц Мінска.