Еўропа адсочыць адносіны ўладаў Беларусі да апазіцыі і польскай меншасці
Адносіны беларускіх уладаў да апазіцыі і польскай меншасці могуць стаць "лакмусавай паперкай" для Еўрасаюза падчас аналізу зменаў афіцыйнага Мінску ў бок дэмакратызацыі. Такое меркаванне выказаў міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі падчас учорашніх перамоваў у Варшаве з лідэрамі Аб'яднаных дэмакратычных сілаў Беларусі.
Нагадаем, на сустрэчу былі запрошаныя сустаршыні палітрады АДС Вінцук Вячорка, Анатоль Ляўковіч, Сяргей Калякін і Анатоль Лябедзька, экс-кандыдаты ў прэзідэнты Аляксандр Казулін і Аляксандр Мілінкевіч, а таксама сустаршыня аргкамітэта па стварэнні "Беларускай хрысціянскай дэмакратыі" Павел Севярынец.
Падчас перамоваў была абмеркаваная сітуацыя ў Беларусі ў кантэксце нядаўніх парламенцкіх выбараў і пацяплення адносінаў паміж Бруселем і афіцыйным Мінскам. Як паведамляе Радыё Свабода, прадстаўнікі АДС перадалі Радаславу Сікорскаму сваю кансалідаваную пазіцыю адносна “дарожнай мапы” для беларускіх уладаў.
Згодна з ёй на працягу бліжэйшых шасці месяцаў афіцыйны Мінск павінен змяніць выбарчае заканадаўства, стварыць роўныя ўмовы для афіцыйных і незалежных медыяў, даць апазіцыі доступ да дзяржаўных СМІ, а таксама лібералізаваць умовы для дзейнасці палітычных партыяў і грамадскіх арганізацыяў, скасаваць артыкулы крымінальнага кодэксу, якія прадугледжваюць адказнасць за палітычную дзейнасць.
Міністр замежных спраў Польшчы паабяцаў, што гэтыя прапановы "будуць максімальна ўлічаныя".