Эвакуацыя ГЦ “Галерэя” — у міліцыю паведамілі пра выбухоўку (абноўлена)

Эвакуацыя ГЦ “Галерэя” — у міліцыю паведамілі пра выбухоўку (абноўлена)

Гандлёва-забаўляльны цэнтр “Галерэя” ў Мінску эвакуююць. Як паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама, у 18:35 паступіла паведамленне пра закладзеную выбухоўку.

Людзей вывелі з будынка, узмоцненая ахова цэнтра і прылеглай тэрыторыі.

На мінулых выходных адбылася эвакуацыя гандлёва-забаўляльных цэнтраў “Галілеа”, “Замак” і чыгуначнага вакзала. Падставай таксама стала паведамленне пра выбухоўку, якую ў выніку не знайшлі.

Як перадае Радыё Свабода, прыкладна ў 20:45 у ГЦ "Галерэя" зноў пачалі пускаць людзей.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі