Фатаграфія мінчанкі трапіла ў рубрыку "Daily Dozen" на сайце National Geographic
Рэдакцыя сайта National Geographic выбрала фотаздымак мінчанкі Алены Біруковай для рубрыкі "Daily Dozen". У гэтай рубрыцы публікуецца найлепшае фота дня. Творца сфатаграфавала дзяцей на фоне вясёлкі і ракі Бярэзіны.
Алена Бірукова — фатограф з Мінска, якая супрацоўнічае са шмат якімі беларускімі СМІ, піша tut.by.
Сайт National Geographic прапануе ацаніць яе фатаграфію па некалькіх крытэрыях: кампазіцыя, асвятленне, крэатыўнасць і сюжэт.