Як выдаліць ФБ, каб сілавікі не даведаліся пра данаты — Стрыжак

Андрэй Стрыжак / Еўрарадыё
Андрэй Стрыжак / Еўрарадыё

Кампанія МЕТА, якой належыць Фэйсбук, адмаўляецца выдаляць звесткі з кабінета FB Pay пра тое, куды данацілі карыстальнікі Фэйсбука. Пра гэта паведаміў у сацсетках кіраўнік дабрачыннага фонду BYSOL Андрэй Стрыжак.

"На падставе гэтых даных сілавікі атрымліваюць сведчанне што данат з вашага ака ішоў на грамадска-палітычныя фандрэйзеры, а не на"коцікаў-сабачак". Сілавікі працуюць са спісамі з банкаў, і гэта сёння іх асноўны шлях выхаду на донараў. У спісах не бачна, куды менавіта вы данацілі, а ў вашым FB Pay відаць", — піша ён.

Па яго словах, кіраўніцтва фондаў BYSOL і BYHELP імкнецца пераканаць карпарацыю, што гэтыя звесткі нясуць пагрозу для больш чым 66 000 чалавек, якія былі донарамі двух найбуйнейшых збораў 2020 года. "На сёння мы ўжо дамагліся выдалення аднаго з гэтых збораў, але звесткі пра ваш данат захоўваюцца, нават калі сам збор выдалены з сацсеткі", — прызнаецца Стрыжак.

Ён піша, што засцерагчыся можна толькі двума спосабамі — выдаліць ФБ ці з'ехаць з Беларусі. Стрыжак дае інструкцыю, як выдаліць Фэйсбук:

"Выдаляць ФБ трэба правільна:
1) перарэгіструйце свой ак на пошту, якой вы не карыстаецеся і якая не загружаная на вашым дэвайсе. Калі вы гэтага не зробіце, сілавік цягам 30 дзён, атрымаўшы доступ да вашага девайса, зможа аднавіць ваш ак.
2) Выдаліце ФБ і прадумайце легенду (ўзламалі / скралі / забыў пароль / выдаліў, каб не было праблем з падпіскамі на экстрэмістаў і г. д.)".

Пры гэтым ён дадае, што гарантыю ад пагрозы арышту можа даць толькі ад'езд з краіны.
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі