Фігурант “справы патрыётаў”: Было бачна, што суддзя адмовіла нам па загадзе

Фігурант “справы патрыётаў”: Было бачна, што суддзя адмовіла нам па загадзе

Суддзя Маскоўскага раёна Мінска Вольга Гусакова адмовіла фігурантам “Справы патрыётаў” у выплаце маральнай кампенсацыі. Адзін з пазоўнікаў, экс-фигурант Сяргей Стрыбульскі, распавёў Еўрарадыё, што на гэтым хлопцы не спыняцца і будуць абскарджваць рашэнне ў гарадскім судзе.

Было бачна, што для суддзі гэтае рашэнне было нялёгкім. Па яе паводзінах было бачна, што яна прымала яго па загадзеЗразумела, што тая сума, якую мы пазначылі ў пазове, была ўмоўная. Галоўнай мэтай было маральнае задавальненне”.

Вольга Гусакова вядомая тым, што адпраўляла на суткі ўдзельнікаў снежаньскай пратэстнай акцыі у 2010 годзе, пасля чаго стала неўязной ў Еўрасаюз (але была выключаная са спісаў у жніўні 2015 года). У 2008-ым яна адмовіла Франаку Вячорку ў пазове аб аднаўленні на журфаку БДУ.

Пазоў у суд падалі Андрэй Дундукоў, Віктар Мароз, Сяргей Стрыбульскі і Віктар Данілаў. Хлопцы правялі ў СІЗА прыкладна па 3 месяцы. Экс-фігуранты рэзананснай справы прасілі ў Міністэрства фінансаў, якое выступіла адказчыкам, па 100 тысяч рублёў кожнаму.

У судзе пазоўнікі тлумачылі, што патрабуюць кампенсацыю з-за трывогі за блізкіх, сяброў і з-за іх перажыванняў за лёс затрыманых, страчанага часу, працы і маральных пакут, звязаных з пачуццём знявагі гонару і годнасці ў выніку дыскрэдытацыі ў дзяржаўных СМІ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі